https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі прапануе больш актыўна развіваць унутраны турызм


Аб гэтым Наталля Качанава заявіла 15 ліпеня на пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Саўміне.
"Доля турызму ў ВУП сёння невялікая, і гэту сітуацыю трэба змяніць. У краіне прынята дзяржпраграма "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады, у якой прадугледжаны мерапрыемствы і фінансаванне, каб паказаць турыстычны патэнцыял не толькі для замежных грамадзян, але і для саміх беларусаў", - адзначыла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, значны патэнцыял ёсць у аграэкатурызму, аздараўленчага і культурна-пазнавальнага турызму. "Прадаўжаецца работа па візавым пытанні. У гэтым напрамку мы працуем вельмі актыўна. З шэрагам краін мы ўжо маем бязвізавы рэжым, і гэта дае свае вынікі. Цяпер вырашаецца пытанне аб бязвізавым уездзе для адпачывальнікаў у беларускіх санаторыях", - расказала віцэ-прэм`ер.

Наталля Качанава падкрэсліла, што развіццём турыстычнай індустрыі павінна займацца не толькі Міністэрства спорту і турызму, але і іншыя ведамствы - Мінтранс, Мінгандаль і г.д.

"Мы будзем уважліва адсочваць выкананне асноўных паказчыкаў у галіне. Пэўныя зрухі ў развіцці турызму ёсць, але разам з тым мы павінны больш актыўна працаваць у гэтым напрамку", - дадала яна.

Беларусь у студзені-красавіку экспартавала турыстычныя паслугі на суму $38,2 млн (2,2 працэнта ад агульнага аб`ёму экспарту паслуг краіны). Пры гэтым 43 працэнты экспарту турпаслуг забяспечылі юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці, 17,6 працэнта - арганізацыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, 17,2 працэнта - камунальнай формы ўласнасці, 8,5 працэнта - арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

15 ліпеня 2016, Полацк
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме