https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аксана Мянькова стала пераможцай у кіданні молата на міжнародным турніры ў Брэсце


Беларуска Аксана Мянькова перамагла ў спаборніцтвах ў кіданні молата на міжнародным турніры па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР Яўгена Шукевіча ў Брэсце.
Алімпійская чэмпіёнка 2008 года ў Пекіне ў сваёй лепшай, чацвёртай, спробе кінула снарад на 72 м 70 см. Як лічыць сама спартсменка, яна пачынае непасрэдную падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў у Рыа, таму рэзультатам засталася задаволена.

У далейшым Мянькова плануе выступленні на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У кіданні молата ў мужчын пераможцам стаў Павел Барэйша з Гродна - 74 м 95 см. Нядрэнную форму ў стартаваўшым летнім сезоне прадэманстравала ў кіданні кап`я брастаўчанка Таццяна Халадовіч, якая ўжо ў другой спробе змагла паказаць рэзультат 64 м 28 см.

У сектары для штурхання ядра ў жанчын не было роўных Юліі Леанцюк - 18 м 51 см, у мужчын выйграў Міхаіл Абрамчук - 20 м 00 см.

Спаборніцтвы ў Брэсце праводзіліся таксама сярод юніёраў. Трэнеры адзначылі высокія рэзультаты ў падрастаючага пакалення ў жаночым кіданні молата і кап`я. Міжнародны турнір па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР Яўгена Шукевіча, які выхаваў алімпійскіх чэмпіёнаў па кіданні молата Рамуальда Кліма і Васіля Рудзянкова, з`яўляецца традыцыйным, ён праходзіць 32-і раз.

2 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:952
 
Ключевые слова:
Метание молота Брэст Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме