https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка аштрафавана на 2,5 тысячы долараў за непрыстойны жэст


Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF).
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка аштрафавана на 2,5 тысячы долараў за непрыстойны жэст, паказаны ў матчы Кубка Федэрацыі ў Маскве з расіянкай Дар`яй Касаткінай (6:2, 5:7, 6:3). 

У ITF жэст Азаранкі кваліфікавалі як неспартыўныя паводзіны.

У матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі беларускі абыгралі расіянак з лікам 3:2 і ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў элітны дывізіён неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету. Сустрэча прайшла 16—17 красавіка на малой спартыўнай арэне "Лужнікі" (Масква) на грунтавым корце.

У шостым гейме другога сэта матча Кубка Федэрацыі супраць Дар`і Касаткінай на сваёй падачы пры ліку 2:3 беларуская тэнісістка выказала незадаволенасць шумам, што даносіўся з трыбун, скрыжаваўшы рукі ў жэсце, пры якім левая кісць кладзецца на локцевы згіб правай рукі.

БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2016
 
Дата публикации:18.04.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме