https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Малатабоец Іван Ціхан выйграў турнір "Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў"


Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне, трохразовы чэмпіён свету Іван Ціхан перамог у спаборніцтвах кідальнікаў молата на турніры "Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў", які 1 чэрвеня праходзіць у Мінску.
Адзін з лідараў беларускай каманды ўпэўнена правёў спаборніцтвы ў сектары для кідання. Пасля трох спроб ён займаў другое месца з рэзультатам 74 м 00 см, уступаючы толькі Сяргею Каламойцу з Віцебскай вобласці - 74 м 30 см.

У вырашальных спробах Ціхан аказаўся яшчэ больш пераканаўчым, адправіўшы снарад спачатку на 76 м 87 см, а ў пятай спробе - на 77 м 30 см. Ціхан пацвердзіў кваліфікацыйны нарматыў (77 м 00 см) на маючыя адбыцца летнія Гульні ў Рыа.

"Задаволены, як склаўся першы афіцыйны старт у новым сезоне. Вынік і чацвёртай, і пятай спроб мяне парадаваў. Сапраўды знаходжуся ў нядрэннай форме, але яшчэ ёсць, над чым працаваць", - адзначыў Іван Ціхан.

Для яго выступленне ў сталіцы Беларусі стала першым пасля чэмпіянату свету 2015 года, дзе атлет не трапіў на п`едэстал. Другое месца ў сектары кідальнікаў молата заняў Сяргей Каламоец - 74 м 30 см. Бронзавым прызёрам стаў Валерый Святоха - 72 м 50 см.

Наступным стартам для вядучага беларускага малатабойца Івана Ціхана стане міжнародны турнір "Мемарыял братоў Знаменскіх" у падмаскоўным Жукаўскім, які адбудзецца 4 і 5 чэрвеня.

Турнір "Прызы Алімпійскіх чэмпіёнаў" у Мінску прадоўжыцца спаборніцтвамі ў бегавых дысцыплінах, штурханні ядра і скачках у даўжыню.

1 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:777
 
Ключевые слова:
Мінск Лёгкая атлетика Метание молота Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме