https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Домрачава шакіравана тым, што адбылося з Шарапавай, і выступае за ўзмацненне пакарання за допінг


Вядучая беларуская біятланістка Дар`я Домрачава шакіравана тым, што адбылося з расійскай тэнісісткай Марыяй Шарапавай.
Аб гэтым трохразовая алімпійская чэмпіёнка заявіла ў інтэрв`ю расійскаму выданню "Советский спорт".

Дар`я Домрачава адзначыла, што ёй складана нешта сказаць аб дзеянні прэпарату мельдоній, які выявілі ў арганізме Шарапавай і іншых спартсменаў. "У мяне не было праблем з сэрцам і не было неабходнасці прымяняць сардэчныя прэпараты. Пытанні аднаўлення сіл, калі яны ўзнікаюць, я вырашаю шляхам карэкцыі рэжымаў трэніровачнай нагрузкі і адпачынку. Не бачу сэнсу нагружаць печань нейкімі лішнімі медыкаментамі. Калі ж у чалавека праблемы са здароўем, то рашэнне прымае спецыяліст, які абавязаны ведаць усю інфармацыю аб антыдопінгавых правілах і прэпаратах, уключаных у спіс забароненых", - сказала Дар`я Домрачава.

Яна падкрэсліла, што сама аднаўляе сілы шляхам карэкцыі трэніровачнага працэсу, а не прэпаратамі. "Кожны спартсмен нясе адказнасць за сябе. Вельмі спадзяюся, што атлеты, з якімі мне даводзіцца спаборнічаць, гуляюць па правілах, але нават калі гэта не так, заўсёды веру, што рана ці позна вінаватыя будуць пакараны. Я падтрымліваю думку аб узмацненні пакарання за прымяненне допінгу. Таксама я за тое, каб усе допінг-пробы захоўваліся пажыццёва і пераправяраліся са з`яўленнем новых методык вызначэння забароненых рэчываў. Магчыма, гэтыя меры прымусяць нядобрасумленных спартсменаў лішні раз задумацца і сказаць допінгу "не", - адзначыла біятланістка.

Дар`я Домрачава таксама паведаміла, што вымушаны перапынак у спаборніцтвах быў жаданым і вельмі важным, арганізм патрабаваў перадышкі. Біятланістка ўпэўнена, што пропуск гэтага сезона пойдзе ёй на карысць.

Паводле слоў беларускай спартсменкі, яна не перагружала сябе разнастайнымі мерапрыемствамі, спакойна трэніравалася, аднаўляла сілы, разважала. "Гэта паўза стала карыснай, таму што дала магчымасць убачыць агульную карціну свайго жыцця, многае ўсвядоміць, выдзеліць галоўнае. У пастаяннай гонцы гэтага проста не паспяваеш", - падкрэсліла Дар`я.

Яна падзялілася навіной, што літаральна на наступным тыдні, нарэшце, запусціць свой абноўлены сайт, па якім была праведзена вялікая работа.

Гаворачы аб чэмпіянаце свету па біятлоне ў Холменколене, Дар`я Домрачава адзначыла, што медалі легендарнага нарвежца Уле-Эйнара Б`ёрндалена далі магчымасць паверыць у немагчымае. Яго кар`ера - найлепшы прыклад перамогі чалавека над усімі цяжкасцямі, яркі ўзор сілы духу і веры ў сябе.

"Нягледзячы ні на што, падтрымліваю беларускіх спартсменаў, перажываю за дзяўчат і хлопцаў. Таксама рада вынікам Мары Дарэн-Абер. Яна малайчына! Прыемна бачыць, як яна вярнулася ў спорт пасля нараджэння дзіцяці і сумяшчае такія няпростыя сферы жыцця. Гэта заслугоўвае павагі. Таксама, як і чатыры залатыя ўзнагароды Мартэна Фуркада, які знаходзіцца ў выдатнай форме, каментарыі тут залішнія", - лічыць Дар`я Домрачава.

11 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:712
 
Ключевые слова:
Дарья Домрачева Спорт в Беларуси Мария Шарапова Допинг Мельдоний
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме