https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Літва падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне турызму на 2016-2017 гады


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Пасяджэнне сумеснай рабочай групы па турызме паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам гаспадаркі Літвы адбылося ў Вільнюсе. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Наталля Елісеева, літоўскую - начальнік аддзела па палітыцы турызму Рэналдас Чужас.

У перагаворах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Аляксандр Кароль. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб развіцці турыстычнага сектара ў абедзвюх краінах, абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гэтай сферы, у тым ліку ў рамках трансгранічных праектаў.

Па выніках пасяджэння падпісана праграма супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж двума міністэрствамі на 2016-2017 гады. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай выстаўкі падарожжаў, вольнага часу і спорту Adventur-2016 у Вільнюсе. На выстаўцы адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцей Беларусі, яе арганізатарам выступіла Нацыянальнае агенцтва па турызме. У прэзентацыі прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі буйных беларускіх туркампаній.

25 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
Вільня Литва Трансграничные проекты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме