https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сетку кемпінгаў прапануецца развіваць у наваколлі Мінска


Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні калегіі дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму аб развіцці кемпінгаў і караванінгу ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Цяпер у Беларусі турыстаў прымаюць 32 кемпінгі і стаянкі для кемпераў. Найбольшая іх колькасць - у Мінскай (14) і Брэсцкай (6) абласцях. Што датычыцца транспартных сродкаў, прызначаных для актыўнага адпачынку і пражывання, то іх у Беларусі зарэгістравана 2 826. За год іх колькасць павялічылася больш як на 200 адзінак.

Як адзначыў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін, існуючых кемпінгаў недастаткова, ды і тыя месцы, якія ёсць, не заўсёды адпавядаюць усім патрабаванням па матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні, зручнасці і бяспецы. Пры гэтым у сталіцы, якая з`яўляецца найбольш запатрабаваным турыстычным цэнтрам, кемперныя стаянкі наогул адсутнічаюць. Акрамя таго, многія кемпінгі размяшчаюцца далёка ад гістарычных і культурных помнікаў. Замежныя грамадзяне, як правіла, слаба інфармаваны аб магчымасцях аўтамабільнага турызму ў Беларусі.

Цяпер прадаўжаецца работа па карэкціроўцы заканадаўства, якое рэгламентуе развіццё кемпінгаў і караванінгу. Так, з 1 студзеня бягучага года прадугледжана зніжэнне стаўкі дзяржаўнай пошліны з 10 да 5 базавых велічынь адносна фізічных асоб за прычэп-дачу або караван і выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Для юрыдычных асоб стаўка знізілася з 10 да 7 базавых велічынь. Вызначаны ўмовы выдзялення зямельных участкаў для размяшчэння кемпінгаў і стаянак для кемпераў, зацверджаны санітарныя нормы і правілы размяшчэння кемпінгаў і стаянак для кемпераў. Нацыянальным агенцтвам па турызме распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па развіцці сістэмы кемпінгаў і спадарожных паслуг у Беларусі.

Паводле слоў Вадзіма Кармазіна, у далейшым прапануецца падрыхтаваць канкрэтныя інвестыцыйныя прапановы для развіцця аўтатурызму, прадоўжыць удасканаленне нарматыўнай прававой базы ў гэтай галіне, прэзентаваць аўтамабільныя маршруты, паслугі кемпінгаў і стаянак для кемпераў на міжнародных турыстычных выстаўках у Мінску, правесці навучальныя семінары.

25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1216
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Караванинг Придорожные услуги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме