https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска Дар`я Пачобут выйграла бронзу ЧЕ-2015 па цяжкай атлетыцы ў дваябор`і


Беларускія цяжкаатлеты 17 красавіка прадоўжылі паспяховае выступленне на чэмпіянаце Еўропы-2015, які праходзіць у грузінскім Тбілісі.
У жаночай вагавой катэгорыі да 75 кг 3-е месца ў суме дваябор`я заняла Дар`я Пачобут.

Рэзультат, які забяспечыў Дар`і Пачобут бронзу кантынентальнага турніру ў суме дваябор`я, складае 247 кг. У рыўку спартсменка справілася са штангай вагой 117 кг, заваяваўшы ў гэтым руху малую сярэбраную ўзнагароду. Яе максімальны рэзультат у штуршку быў чацвёртым сярод усіх удзельніц спаборніцтваў - 130 кг. Тым не менш у дваябор`і Дар`ю Пачобут апярэдзілі толькі іспанка Лідзія Валенцін, якая стала чэмпіёнкай з сумай 263 кг (118 кг+145 кг) і французская цяжкаатлетка, якая заваявала вялікае серабро, - 248 кг (111 кг+137 кг).

Дар`я Пачобут выступала на топ-турніры пасля перапынку. Яе калега па беларускай камандзе Дар`я Навумава ў ходзе сённяшніх спаборніцтваў таксама прэтэндавала на ўзнагароду ў дваябор`і, аднак засталася 4-й з рэзультатам 241 кг (108 кг+133 кг). У штуршку яна спрабавала адолець снарад вагой 140 кг, аднак дзве спробы былі беспаспяховымі.

Напярэдадні на чэмпіянаце Еўропы пераможцай спаборніцтваў у суме дваябор`я ў вагавой катэгорыі да 69 кг стала адна з лідараў жаночай зборнай Беларусі Дзіна Сазанавец - 255 кг (115 кг+140 кг), а Мікалай Новікаў у вазе да 85 кг заваяваў бронзу, падняўшы 361 кг (166 кг+198 кг).

17 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1163
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Тяжёлая атлетика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме