https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Яўген Цуркін устанавіў чарговы рэкорд краіны на чэмпіянаце Беларусі па плаванні


У другі дзень адкрытага чэмпіянату Беларусі па плаванні памяці заслужанага трэнера БССР А.А.Каваленкі Яўген Цуркін устанавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 50 м вольным стылем, паказаўшы час 22,24 сек.
У праграме чэмпіянату ў Брэсце на папярэдніх стартах на 50 м вольным стылем Цуркін устанавіў новы нацыянальны рэкорд - 22,49 сек., ранейшае дасягненне належала яму ж - 22,60 сек. Усяго праз некалькі гадзін гомельскі плывец абнавіў рэкорд, праплыўшы спрынтарскую дыстанцыю яшчэ хутчэй - 22,24 сек. Рэзультат дазволіў Яўгену Цуркіну выканаць і нарматыў ліцэнзіі А на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра, які складае 22,27 сек.

У першы дзень спаборніцтваў Яўген Цуркін таксама ўстанавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 100 м батэрфляем - 51,44 сек. 

Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2012 Аляксандра Герасіменя ў другі дзень чэмпіянату Беларусі выступала на дыстанцыі 50 м батэрфляем і перамагла з часам 26,52 сек.

У другі дзень чэмпіянату разыграна восем камплектаў узнагарод: Ігар Бокій стаў лепшым на дыстанцыі 400 м вольным стылем (3 мін. 58 сек.), Мікіта Цмыг выйграў фінальны заплыў на 200 м на спіне (2 мін. 2,04 сек.), каманда Мінскай вобласці перамагла ў эстафеце 4x200 м (7 мін. 41,26 сек.); у жанчын Аліне Змушко не было роўных на дыстанцыі 200 м брасам (2 мін. 35,28 сек.), Марыя Васкевіч стала чэмпіёнкай у плаванні на 800 м вольным стылем (9 мін. 10,70 сек.). У змешанай эстафеце комплексным плаваннем на 100 м перамагла каманда Брэсцкай вобласці (4 мін. 05,02 сек.).

Турнір у Брэсце завершыцца 18 красавіка.

17 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1037
 
Ключевые слова:
Плавание Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме