https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская більярдыстка Маргарыта Фяфілава выйграла бронзу ЧЕ ў адной з дысцыплін пула


Беларуская більярдыстка Маргарыта Фяфілава стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па більярдным спорце ў дысцыпліне "стрэйт" раздзела "пул", што праходзіць у партугальскім Валь-дэ-Лоба.
Юная 17-гадовая беларуская спартсменка ў першым туры спаборніцтваў нанесла паражэнне саперніцы з Фінляндыі Рыіцы Саарынен (75:50). У другім туры Маргарыта Фяфілава пацярпела паражэнне ад прадстаўніцы Бельгіі Камілы Хаджаевай (27:75). Для трапляння ў гульні на выбыванне беларусцы патрабавалася прайсці кваліфікацыйны раўнд, і яна справілася з гэтай задачай, адолеўшы латвійскую більярдыстку Анну Прысажнюку (75:55). На стадыі 1/8 фіналу Фяфілава выбіла з барацьбы шведку Луізу Фурберг (75:57), у 1/4 фіналу - расіянку Хрысціну Ткач (75:35). У паўфінале беларуска ўступіла будучай пераможцы турніру аўстрыйцы Ясмін Оўшан (37:75). У фінале Оўшан сустрэлася з Хаджаевай. Перамогшы апошнюю 75:57, аўстрыйская спартсменка 32-і раз у кар`еры выйграла тытул чэмпіёнкі Еўропы. Маргарыта Фяфілава, а таксама шведка Каралін Роас, якая прайграла ў другім паўфінале, удастоены бронзавых узнагарод.

Маргарыта Фяфілава раней у кар`еры станавілася сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы 2014 года па пуле-9 і бронзавым па пуле-10 сярод дзяўчат.

На цяперашнім кантынентальным чэмпіянаце ў Валь-дэ-Лоба прадаўжае выступленне прадстаўнік Беларусі Дзмітрый Чупроў у дысцыпліне пул-10. Прайграўшы ў першым туры італьянцу Фабіа Петроні (4:8), ён у далейшым атрымаў перамогу ў дадатковым туры над славакам Яраславам Полачам (8:5) і атрымаў права гуляць у паядынках на выбыванне.

16 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:962
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Бильярд Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме