https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія кідальнікі на Кубку Еўропы ў Партугаліі выйгралі пяць медалёў


У партугальскай Лейрыі завяршыўся Кубак Еўропы па лёгкаатлетычных кідаваннях.
У заключны дзень турніру беларускія атлеты дабавілі дзве ўзнагароды да трох медалёў, выйграных у першы дзень спаборніцтваў.

Першае месца ў кіданні молата ў жанчын у катэгорыі да 23 гадоў заняла Алена Собалева. У чацвёртай спробе Алена адправіла снарад на 69 м 95 см, устанавіўшы асабісты рэкорд. Другое месца заняла ўкраінка Алена Шамоціна з рэзультатам 68 м 96 см. Францужанка Алексія Седых стала трэцяй - 68 м 79 см.

У кіданні молата сярод дарослых беларуска Алена Крэчык размясцілася на дзявятым радку падагульняючага пратакола - 66 м 90 см. Лепшай стала расіянка Ганна Булгакава, яе молат паляцеў на 72 м 06 см.

Бронзавай узнагароды ў кіданні кап`я сярод моладзі (да 23 гадоў) з вынікам 73 м 39 см удастоіўся ў Лейрыі беларус Аляксандр Казлоўскі, які ўступіў заняўшаму другое месца немцу Ёнесу Банефіту ледзь больш за два метры - 75 м 42 см. Пераможцам у гэтым відзе праграмы стаў славенец Мацья Мухар - 77 м 60 см.

У кіданні кап`я сярод дарослых Аляксандр Ашомка заняў 10 месца - 72 м 78 см. Расіянін Валерый Іардан выйграў спаборніцтвы з рэзультатам 83 м 00 см. 

У кіданні дыска ў жанчын брастаўчанка Алена Абрамчук выступала ў групе Б, дзе стала восьмай, у лепшай яе спробе дыск паляцеў на 51 м 93 м. 

Па выніках Кубка Еўропы па лёгкаатлетычных кіданнях у скарбонцы зборнай Беларусі пяць узнагарод рознай вартасці.

Акрамя Алены Собалевай залатой узнагароды ў турніры штурхальніц ядра ўдастоена Юлія Леанцюк з рэзультатам 18 м 56 см. Дзве ўзнагароды беларускія кідальнікі заваявалі ў маладзёжнай узроставай катэгорыі (да 23 гадоў). Малатабоец Юрый Васільчанка стаў сярэбраным прызёрам, паказаўшы ў сваёй лепшай (трэцяй) спробе рэзультат 70 м 02 см. У штурханні ядра бронзы ўдастоена Вікторыя Колб, якая адправіла снарад на 16 м 46 см.

16 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1056
 
Ключевые слова:
Кубок Европы Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме