https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сяргей Далідовіч заняў чацвёртае месца на этапе Кубка свету па лыжных гонках у Осла


У Осла прайшоў заключны этап Кубка свету па лыжных гонках.
Лідар беларускай зборнай Сяргей Далідовіч у гонцы на дыстанцыі 50 км стаў чацвёртым, толькі на фінішы прайграўшы пераможцу нарвежцу С`юру Ротэ менш за секунду.

У час марафону Сяргей Далідовіч пачаў выходзіць у групу лідараў пасля 20-га км, яго вынік 1 гадзіна 54 мінуты 45,7 секунды. Завяршэнне гонкі на дыстанцыі 50 км было больш падобнае на спрынтарскі забег. Адставанне беларуса ад нарвежца С`юра Ротэ (1:54.44,9), які перамог, склала 0,8 секунды. Скандынаўскі лыжнік паказаў аднолькавы час са швейцарцам Дарыа Калоньем (1:54.44,9), пераможцу вызначылі па фотафінішы, бронзавым прызёрам этапу Кубка свету ў Осла стаў Марцін-Ёнсруд Сундбю (1:54.45,4), які таксама прадстаўляў Нарвегію і апярэдзіў Далідовіча на 0,3 секунды. Яшчэ адзін беларус Міхаіл Сямёнаў прыйшоў да фінішу 21-м.

Чацвёртае месца - сапраўдны поспех для ветэрана беларускай лыжнай зборнай. Сяргей Далідовіч з`яўляецца выконваючым абавязкі трэнера нацыянальнай мужчынскай каманды Беларусі і ў маі бягучага года будзе святкаваць свой 42-і дзень нараджэння. Пачынаючы з 1993 года Сяргей Далідовіч прыняў удзел у шасці зімовых алімпіядах і 11 чэмпіянатах свету. Лепшым дасягненнем беларускага лыжніка стала пятае месца на Гульнях у Сочы.

Уладальнікам Кубка свету - 2015 стаў нарвежац Марцін-Ёнсруд Сундбю (1364 ачкі), другое месца ў швейцарца Дарыа Калоньі (1059), замкнуў тройку прызёраў па выніках сезона нарвежац Петэр Нортуг (961 ачко). Сяргей Далідовіч з 58 ачкамі ў агульным заліку Кубка свету заняў 82-е месца. Беларускі лыжнік Міхаіл Сямёнаў стаў 123-м - 16 балаў, а яшчэ адзін беларус Аляксандр Воранаў заняў 150-ю пазіцыю - 2 балы.

16 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1234
 
Ключевые слова:
Кубок мира Лыжи Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме