https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сярод пасажыраў лайнера MSC Splendida ў Тунісе былі двое грамадзян Беларусі


Аб гэтым расказалі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Сярод пасажыраў лайнера MSC Splendida ў Тунісе былі двое грамадзян Беларусі, але ў гісторыі з захопам заложнікаў яны не пацярпелі і спакойна вярнуліся на борт. 

"Цесны кантакт з кампетэнтнымі італьянскімі органамі даў магчымасць пасольству Беларусі ў Італіі ўстанавіць наяўнасць двух грамадзян Беларусі сярод турыстаў круізнага лайнера MSC Splendida, пасажыры якога напярэдадні сышлі на бераг у Тунісе, каб наведаць музей "Бардо". Паводле існуючай у пасольстве інфармацыі, якая паступіла ад італьянскага боку, грамадзяне Беларусі не пацярпелі. Яны вярнуліся на борт судна, яно пакінула ўжо Туніс у напрамку Барселоны - наступнага пункта назначэння", - паведамілі ў МЗС.

Паводле апошняй інфармацыі ТАСС, колькасць ахвяр тэракта ў музеі "Бардо" ў сталіцы Туніса ўзрасла да двух дзясяткаў чалавек. Такія даныя прывёў 19 сакавіка ў эфіры французскага інфармацыйнага тэлеканала BFM-TV кіраўнік туніскага МЗС Таеб Бакуш.

Трое баевікоў, якія напалі на турыстаў, затрыманы. Раней паведамлялася аб тым, што ў ходзе спецаперацыі па вызваленні заложнікаў былі знішчаны два тэрарысты. Таксама выказваліся меркаванні, што некалькім іх саўдзельнікам удалося ўцячы. Згодна з першай інфармацыяй, тэракт арганізавалі баевікі з групоўкі "Окба ібн Нафаа", звязанай з "Аль-Каідай у краінах ісламскага Магрыба".

Пераапранутыя ў ваенную форму баевікі 18 сакавіка пад`ехалі на машыне да тэрыторыі музея "Бардо" ў Тунісе, размешчанага побач з будынкам парламента, і адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі. Пасля гэтага яны захапілі замежных турыстаў, якія знаходзіліся паблізу. У момант атакі ў музеі і каля яго знаходзілася не менш за 100 наведвальнікаў, большасць з іх удалося своечасова эвакуіраваць.

МЗС Беларусі выказвае спачуванні родным і блізкім загінуўшых і параненых у тэракце ў Тунісе. "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб тэракце ў туніскай сталіцы", - сказалі ў прэс-службе МЗС, падкрэсліўшы, што беларускі бок асуджае любыя формы і праявы жорсткасці і насілля над ні ў чым не вінаватымі людзьмі.

19 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1218
 
Ключевые слова:
Тунис Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме