https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мікіта Цыркун паказаў лепшы рэзультат сярод беларусаў на ЮЧС па парусным спорце ў Польшчы


Мікіта Цыркун паказаў лепшы сярод беларусаў рэзультат на чэмпіянаце свету па парусным спорце сярод юнакоў і юніёраў у алімпійскім класе "RS:X" (віндсёрфінг), праведзеным у польскай Гдыні, дзе заняў 7-е месца.
Па выніках 12 гонак (шасці кваліфікацыйных і шасці фінальных) сума ачкоў Мікіты Цыркуна ў юнацкай узроставай групе склала 103 без уліку рэзультатаў дзвюх горшых гонак. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў класе "RS:X" Арцём Джавадаў размясціўся тут на 13-м радку падагульняючага пратакола (114 ачкоў). Золата заваяваў прадстаўнік Ізраіля Яаў Амер (61), серабро - аргенцінец Франсіска Саўбідэт Біркнер (63), бронзу - спартсмен з Францыі Цітуан Ле Боск (73).

Сваіх рэзультатаў у Гдыні юныя беларускія спартсмены дасягнулі ў саперніцтве з амаль сотняй віндсёрфераў з розных краін.

Спаборніцтвы прайшлі пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі класа "RS:X".

21 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Парусный спорт Юниоры Чемпионат мира "RS:X" Виндсёрфинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме