https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сярэдняя загрузка мінскіх гасцініц у 2014 годзе склала крыху больш за 32%


Сярэдняя загрузка мінскіх гасцініц летась склала 32,4% і знізілася на 16,9% у параўнанні з 2013 годам.
Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, паслугі для размяшчэння турыстаў у сталіцы ў 2014 годзе прадастаўлялі 39 гасцініц, 6 гасцінічных комплексаў, 4 хастэлы і 11 іншых устаноў такога роду. Іх аднаразовая ўмяшчальнасць на канец 2014 года склала 10,4 тыс. месцаў. 

Тры мінскія гасцініцы маюць катэгорыю "пяць зорак", чатыры — "чатыры зоркі", дзевяць гасцініц і тры гасцінічныя комплексы — "тры зоркі", пяць гасцініц — "дзве зоркі". 

Летась у сталічных гасцініцах і ўстановах аналагічнага тыпу пражывала 504,9 тыс. чалавек (на 13,3% больш за паказчык 2013 года). З іх 162,1 тыс. складалі грамадзяне Беларусі (на 5,4% больш, чым у 2013 годзе), 342,8 тыс. — замежныя грамадзяне (на 17,5% больш), у тым ліку з краін СНД — 232,9 тыс. чалавек (на 16,7% больш). 

Сярод грамадзян краін СНД пераважалі расіяне, доля якіх у агульнай колькасці размешчаных у мінскіх гасцініцах склала 83,2%. Сярод грамадзян па-за СНД 46,1% склалі прадстаўнікі Германіі, Італіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы і Турцыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 сакавіка 2015
 
Дата публикации:08.03.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:989
 
Ключевые слова:
Гостиницы Статистика Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме