https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на Уімблдоне-2015 у чвэрцьфінале


Азаранка ўступіла амерыканцы Серэне Уільямс.
Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 24-е месца ў сусветным рэйтынгу ВТА, не выйшла ў паўфінал Уімблдонскага турніру з серыі "Вялікага шлема", прайграўшы чвэрцьфінальны матч жаночага адзіночнага разраду першай ракетцы свету амерыканцы Серэне Уільямс.

Азаранка ўступіла Уільямс-малодшай у трох сэтах - 6:3, 2:6, 3:6 за 2 ч 03 мін. Ключавым момантам першага адрэзка матчу, што застаўся за беларускай, стаў яе брэйк у чацвёртым гейме. Лёс другога сэта на карысць амерыканскай спартсменкі таксама прадвызначыў выйгрыш чужой падачы ў шостым гейме. У пачатку вырашальнай партыі Серэне Уільямс удаўся яшчэ адзін брэйк. У далейшым, утрымліваючы сваю падачу, амерыканка не дала шанцаў Вікторыі Азаранка на пералом характару матчу.

Гэта сустрэча Вікторыі і Серэны стала іх дваццатым процістаяннем на турнірах пад эгідай ВТА, прычым беларуска змагла выйграць толькі тры матчы, у той час як у яе саперніцы цяпер 17 перамог. На травяных кортах Азаранка яшчэ ні разу ў кар`еры не выйгравала ва Уільямс-малодшай. Раней беларуска двойчы ўступала ёй на розных стадыях Уімблдонскіх турніраў, а таксама на Алімпіядзе-2012.

У цэлым Вікторыі Азаранка ў сённяшні гульнявы дзень удалося знізіць колькасць нявымушаных памылак, павысіць колькасць ачкоў, выйграных падачамі на вылет у параўнанні з папярэднімі пераможнымі матчамі. На Уімблдоне-2015 такіх у беларускі было чатыры. Яна ўзяла верх над эстонкай Анэт Кантавейт (145-ы нумар рэйтынгу ВТА), бельгійскай тэнісісткай Кірстэн Фліпкінс (96), прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младзенавіч (38) і швейцарскай спартсменкай Беліндай Бенчыч (22), прычым у гэтых сустрэчах Азаранка не прайграла ніводнага сэта.

Саперніцай Серэны Уільямс у паўфінале Уімблдона-2015 будзе расіянка Марыя Шарапава (4). Сёння ў сваім чвэрцьфінальным матчы яна нанесла паражэнне другой прадстаўніцы ЗША Како Вандэвеге (47) - 6:3, 6:7 (3:7), 6:2.

Вікторыя Азаранка дзясяты раз гуляла на Уімблдонскім турніры. Яе лепшым рэзультатам з`яўляецца выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах. Акрамя таго, у 2012 годзе на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба ў дуэце з Максімам Мірным яна стала алімпійскай чэмпіёнкай у спаборніцтвах змешаных пар і заваявала бронзу ў адзіночным разрадзе.

На дарослым Уімблдонскім турніры гэтага года ўсе беларусы зачахлілі ракеткі. У жаночым адзіночным разрадзе, акрамя Вікторыі Азаранка, Вольга Гаварцова (122) прайграла матч 1/8 фіналу. У другім крузе выбыла з барацьбы дэбютантка спаборніцтваў такога ўзроўню Аляксандра Сасновіч (137). У мужчынскім парным разрадзе ветэран беларускага тэніса Максім Мірны і паляк Лукаш Кубат не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал. У другім крузе пакінуў турнірную сетку айчынны дуэт Сяргей Бетаў / Аляксадр Буры. Таксама Максім Мірны разам з брытанкай Хізэр Уотсан не пераадолелі першы раўнд спаборніцтваў змешаных пар.

Што датычыцца юніёрскага турніру Уімблдона, то ў ім прадаўжае выступленне беларуска Вера Лапко. Сёння яна выйграла матч другога круга ў бельгійкі Грыт Мінен - 6:7 (3:7), 6:3, 7:5 і ў трэцім крузе паспаборнічае са славачкай Тэрэзай Міхалікавай. У першым крузе Лапко нанесла паражэнне другой славачцы Мірыям Калодзьежавай у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:1.

8 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1059
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко Максим Мирный Вера Лапко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме