https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расіяне сталі лепшымі ў медальным заліку ЮЧС-2015 па біятлоне, Беларусь заняла 5-е месца


Спартсмены зборнай Расіі сталі лепшымі ў неафіцыйным медальным заліку чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, спаборніцкая праграма якога 24 лютага завяршылася ў спарткомплексе "Раўбічы".
У дзвюх узроставых групах, расійскія біятланісты сумарна заваявалі 12 (5 залатых, 4 сярэбраныя, 3 бронзавыя) узнагарод. Сёння ім удалося папоўніць камандную скарбонку двума медалямі. Золата выйгралі юніёры (да 21 года) з Расіі ў эстафеце 4х7,5 км. Іх аднагодкі сталі другімі ў эстафетным відзе праграмы юніёрак 3х6 км.

"Залаты" поспех францужанак у юніёрскай жаночай эстафеце, а таксама "бронзавы" ў мужчынскай даў магчымасць "трохкаляровым" фінішаваць другімі з шасцю ўзнагародамі (3, 1, 2). Спартсмены з Нарвегіі 11 разоў узнімаліся на п`едэстал гонару, аднак з-за таго, што заваявалі толькі дзве залатыя ўзнагароды, замкнулі тройку лепшых. На рахунку скандынаваў таксама тры сярэбраныя і шэсць узнагарод з бронзавым адлівам. Біятланісты Украіны сталі чацвёртымі ў медальным топ-лісце - 4 (2, 1, 1). Гаспадары спаборніцтваў, беларусы, з дзвюма ўзнагародамі вышэйшай вартасці - 5-я. У іх радах Дар`я Блашко выйграла чэмпіёнскі тытул у спрынтарскай гонцы на 6 км сярод дзяўчат (да 19 гадоў). Роўных не аказалася і айчыннай камандзе (Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Дар`я Блашко) у дзявочай эстафеце 3х6 км.

Астатнія каманды, прадстаўнікі якіх пакідаюць "Раўбічы" з узнагародамі ЮЧС, у медальным заліку занялі такія месцы: 6. Аўстрыя - 5 (1, 3, 1), 7. Германія - 2 (1, 0, 1), 8. Казахстан - 3 (0, 2, 1), 9-10. Данія/Польшча - па 1 (0, 1, 0), 11. ЗША - 1 (0, 0, 1). Усяго было разыграна 16 камплектаў узнагарод.

24 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.02.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1290
 
Ключевые слова:
Биатлон Раўбічы Юниоры Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме