https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі аэраклуб адыгрывае важную ролю ў развіцці авіяцыйных відаў спорту


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў, супрацоўнікаў і спартсменаў Мінскага аэраклуба імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца ДТСААФ са знамянальнай датай - 80-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі.

"Гісторыя аэраклуба непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны 15 яго выпускнікоў - ваенных лётчыкаў былі ўдастоены высокага звання "Герой Савецкага Саюза", - гаворыцца ў віншаванні. - Многія выхаванцы аэраклуба вызначыліся пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў мірны час. Яго спартсмены неаднаразова станавіліся абсалютнымі чэмпіёнамі свету па вышэйшым пілатажы на самалётах, па верталётным і парашутным спорце".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння аэраклуб па праву з`яўляецца вядучым цэнтрам падрыхтоўкі лётчыкаў-спартсменаў і парашутыстаў, будучых ваенных лётчыкаў, адыгрывае важную ролю ў развіцці авіяцыйных відаў спорту і папулярызацыі авіяцыі. "Авіятары ўмеюць трымацца слова, праяўляюць мужнасць і адвагу, сваёй нялёгкай і самаадданай працай уносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

20 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2014
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1192
 
Ключевые слова:
Аэроклуб ДОСААФ Авиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме