https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалічнасць таго факта, што адкрыццё 9 траўня ў горадзе-героі Мінску 78-га чэмпіянату свету па хакеі з шайбай пройдзе ў знамянальны для Рэспублікі Беларусь Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"На турнір прыехалі самыя моцныя зборныя планеты, каб у напружаных спартыўных паядынках на лядовых арэнах вызначыць чэмпіёна, і тыя, хто самааддана балее за свае каманды і падзяляе з імі радасць перамог і горыч паражэнняў. Мы шчыра спадзяёмся, што многія балельшчыкі палюбяць Беларусь і знойдуць тут новых добрых сяброў", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт адзначыў, што спорт як форма народнай дыпламатыі адкрывае шырокія шляхі для збліжэння розных краін, а захапляючае відовішча хакейных баталій без лішніх слоў зразумелае і даступнае кожнаму, хто захоплены гэтай калектыўнай гульнёй. Аляксандр Лукашэнка заклікаў балельшчыкаў дружна падтрымаць сваіх куміраў на турніры мацнейшых зборных.

"Перакананы, што чэмпіянат свету ў Мінску ўвойдзе ў спартыўную гісторыю, а госці атрымаюць задавальненне ад наведвання Беларусі, сустрэч з нашымі людзьмі і, галоўнае, ад гульні любімай каманды", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам лядовых бітваў добрага настрою, сумленнай барацьбы і ўдачы ў хакейных паядынках.

8 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Спорт и Туризм
Просмотров:1142
 
Ключевые слова:
ЧМ-2014 по хоккею
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме