https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Славацкі тэрмальны курорт Раецке Цепліцэ прапануе Беларусі сумесны інвестыцыйны праект


Аб гэтым паведаміліі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Славацкі бок праінфармаваў аб магчымасці рэалізацыі сумеснага інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву атэля на тэрыторыі курорта. Акрамя таго, кіраўніцтва АТ "Славацкія лячэбныя крыніцы Раецке Цепліцэ" зацікаўлена ва ўстанаўленні кантактаў з беларускімі турыстычнымі кампаніямі для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і арганізацыі аздараўленчага адпачынку, лячэбных і рэабілітацыйных курсаў у славацкай здраўніцы.

Курорт Раецке Цепліцэ - адзін са старэйшых тэрмальных курортаў Славакіі, які спецыялізуецца на аказанні паслуг у галіне аздараўленчага адпачынку, прафілактыкі і санаторна-курортнага лячэння захворванняў апорна-рухальнага апарату, неўралагічных і іншых захворванняў. На курорце створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, праведзена капітальная рэканструкцыя аб`ектаў.

22 жніўня 2013, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2013
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1587
 
Ключевые слова:
Курорты Беларусь-Словакия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме