https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Wi-Fi ў прэс-цэнтрах і VIP-зонах для акрэдытаваных на ЧС у Мінску журналістаў будзе бясплатным


Такое рашэнне прынята на нарадзе па арганізацыі доступу ў Інтэрнэт у час правядзення спартыўнага форуму, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бесправадны доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi для журналістаў, акрэдытаваных на чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, будзе бясплатным на тэрыторыі прэс-цэнтраў і абазначаных зон (VIP), а таксама ў месцах пражывання, у якіх паслугі Wi-Fi аказваюцца РУП "Белтэлекам".

Акрамя таго, у прэс-цэнтрах "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны" для журналістаў будзе арганізаваны продаж картак і паслуг "Белтэлекама". Таксама набыць карткі аператара для доступу ў Інтэрнэт на галоўных спартыўных арэнах змогуць і балельшчыкі. На час правядзення турніру пункты продажаў "Белтэлекам" будуць працаваць у "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне" з 10.00 да 23.00.

Продаж картак Wi-Fi ўсіх наміналаў будзе таксама арганізаваны ў месцах пражывання арганізатараў, афіцыйных асоб і акрэдытаваных журналістаў.

Кошт картак у залежнасці ад наміналу складзе ад Br1 375 (без уліку ПДВ) за 60 мінут да Br32 000 на 5 сутак. Набыць іх можна будзе як у сэрвісных цэнтрах і пунктах "Белтэлекам", гасцініцах, аддзяленнях сувязі "Белпошта", так і на аўта- і чыгуначных вакзалах, у Нацыянальным аэрапорце Мінск, пунктах грамадскага харчавання і інш.

26 сакавіка 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Спорт и Туризм
Просмотров:970
 
Ключевые слова:
Интернет Wi-Fi Хоккей Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме