https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале турніру ў амерыканскім Карлсбадзе


Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале турніру ВТА катэгорыі "Прэм`ер" з прызавым фондам $795 тыс. у амерыканскім Карлсбадзе (штат Каліфорнія) аўстралійцы Саманце Стосур (13-е месца ў сусветным рэйтынгу).
Беларуска ўступіла прадстаўніцы Зялёнага кантынента без асаблівай барацьбы ў двух сэтах - 2:6, 3:6. На турніры ў Карлсбадзе Азаранка была пасеяна пад нумарам 1, а Стосур мела 5-ы нумар пасеву.

Турнірны шлях, пройдзены да фіналу на каліфарнійскім турніры Вікторыяй Азаранка, выглядае так: другі круг - перамога над італьянкай Франчэскай Ск`явонэ (55-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:2, 6:3; чвэрцьфінал - перамога над Урсулай Радваньскай (39) з Польшчы - 6:1, 6:2; паўфінал - перамога над сербкай Анай Іванавіч (17) у трох сэтах- 6:0, 4:6, 6:3.

Нягледзячы на паражэнне ў фінале турніру ў Карлсбадзе, Вікторыя Азаранка пацясніла з другога радка сусветнага рэйтынгу ў жаночым адзіночным разрадзе расіянку Марыю Шарапаву.

Першая дзясятка абноўленага рэйтынг-ліста цяпер выглядае наступным чынам:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 11245
2. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 8805
3. Марыя Шарапава (Расія) - 8765
4. Агнешка Радваньска (Польшча) - 6165
5. Лі На (Кітай) - 5555
6. Сара Эрані (Італія) - 5100
7. Петра Квітава (Чэхія) - 4385
8. Марыён Барталі (Францыя) - 4365
9. Ангеліка Кербер (Германія)- 3920
10. Каралін Вазняцкі (Данія) - 3660.

Вікторыя Азаранка павінна была на гэтым тыдні прадоўжыць сваё выступленне ў Паўночнай Амерыцы і з другога круга стартаваць на турніры ў канадскім Таронта (прызавы фонд - $2,369 млн.), аднак яе афіцыйны сайт паведамляе, што беларуска адмовілася ад удзелу з-за траўмы спіны.

5 жніўня 2013, Мінск
Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1603
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко Турнир в Карлсбаде
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме