https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія спартсмены з пачатку года ўстанавілі 35 нацыянальных рэкордаў


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
З пачатку 2013 года ў некалькіх відах спорту, што ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў, беларускімі спартсменамі ўстаноўлены 35 нацыянальных рэкордаў.

Найбольшая колькасць вышэйшых нацыянальных дасягненняў зарэгістравана ў плаванні - 12. Далей па сыходнай ідзе кулявая стральба, прадстаўнікамі якой устаноўлена 9 рэкордаў Беларусі, шорт-трэк (4), веласпорт, стральба з лука, цяжкая атлетыка (па 3) і лёгкая атлетыка (1).

Па колькасці ўстаноўленых рэкордаў лідзіруе плывец Яўген Цуркін, у якога іх ужо 6 за год. Чатыры рэкорды ён устанавіў менш як за месяц. На Сусветнай летняй універсіядзе ў Казані Цуркін абнавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 100 м батэрфляем, а потым у ходзе чэмпіянату свету па водных відах спорту ў Барселоне зноў перапісаў вышэйшае дасягненне на ёй, якое цяпер складае 51,65 сек. Яму ж аказалася пад сілу пабіць два рэкорды краіны ў Барселоне - на 50 м батэрфляем (новы рэкорд - 22,9 сек.) і на 100 м вольным стылем (49,41 сек.). Вышэйшыя беларускія дасягненні ў плаванні ў гэтым годзе таксама ўстанавілі: Павел Санковіч (2 рэкорды), Ігар Бокій (1), Віктар Вабішчэвіч (1), Аляксандра Герасіменя (1), Юрый Сувораў (1).

Рэкардсменамі Беларусі ў кулявой стральбе з`яўляюцца Віталь Бубновіч (4), Ілья Чаргейка (2), Юрый Шчарбацэвіч (2), Святлана Будзько (1), Дзяніс Саковіч (1), Святлана Шчарбацэвіч (1). У веласіпедным спорце рэкорднымі дасягненнямі вызначыліся Вольга Масюковіч (2), Паліна Піваварава (2), Іна Савенка (2), Марына Шмаянкова (2), Яўген Верамчук (1), Арцём Зайцаў (1), Уладзіслаў Новік (1). У стральбе з лука - Антон Кароўкін (2), Аляксандр Лягушаў (2), Мікалай Марусаў (2), Ганна Марусава (1), Кацярына Цімафеева (1), Алена Толкач (1). У цяжкай атлетыцы па аднаму нацыянальнаму рэкорду ў Юліі Рыпінскай, Дзіны Сазанавец і Вадзіма Стральцова. Сярод прадстаўнікоў шорт-трэка рэкорды маюць Вера Антоненка (2), Вольга Талаева (2), Аляксандр Антоненка (1), Карына Грышчанка (1), Арцём Патуткін (1), Яўген Рыжоў (1), Максім Сяргееў (1), Наталля Цалуйка (1). Мінімум нацыянальных рэкордаў за мінуўшы перыяд 2013 года ў беларускіх лёгкаатлетаў. Сярод іх вызначылася толькі прадстаўніца марафонскага бегу Аляксандра Дуліба, на рахунку якой 1 рэкорд, устаноўлены на прэстыжным марафоне ў Лос-Анджэлесе ў сакавіку.

12 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1914
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме