https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зменены межы ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча"


Інфармацыя афіцыйна апублікавана 1 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Зменены граніцы рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча". Новая тэрыторыя вызначана ў пастанове Савета Міністраў нумар 669 "Аб пераўтварэнні рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча" ад 29 ліпеня 2013 года.

Унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 27 снежня 2007 года нумар 1833 "Аб рэспубліканскіх заказніках". Цяпер заказнікам "Гродзенская пушча" ў Гродзенскім раёне аб`яўлены землі сельгаскааператываў "Гожа" (1327,87 га), "Зарэчны-Агра" (806,75 га), ляснога фонду Гродзенскага лясгаса ў шэрагу кварталаў Аўгустоўскага лясніцтва (8417,9 га), Сапоцкінскага лясніцтва (2796,7 га) і Гожскага лясніцтва (6958,23 га), а таксама землі запасу - участкі рэк Нёман, Чорная Ганча (208,14 га).

У выніку змянення межаў агульная плошча заказніка зменшылася з 20903 га да 20515,59 га. Выключаны з яго складу землі сельгаскааператыва "Ніва 2003" (38 га), а таксама частка зямель СВК "Зарэчны-Агра" і "Гожа". Зменшыліся тэрыторыі ляснога фонду ў лясніцтвах, што адносяцца да заказніка, і на 149 га - землі запасу.

Гродзенскі райвыканкам павінен у шасцімесячны тэрмін забяспечыць рэгістрацыю пераўтворанай тэрытарыяльнай адзінкі і ўстанавіць спецыяльныя інфармацыйныя знакі па межах заказніка.

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Гродзенская пушча" ўтвораны ў 2007 годзе на тэрыторыі раней існаваўшых біялагічных заказнікаў "Гожаўскі" і "Сапоцкінскі". Ён аб`яўлены ў мэтах захавання ў некранутым стане каштоўных прыродных ландшафтаў, лясных і лугавых экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама мясцін, якія яны насяляюць. Названая тэрыторыя з`яўляецца часткай вялікага ляснога масіву на граніцы Беларусі, Літвы і Польшчы.

1 жніўня 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1682
 
Ключевые слова:
Заповедники Беларуси Заказник Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме