https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Антон Музычкін стаў чэмпіёнам Еўропы па велатрэку ў скрэтчы


Беларускі гоншчык Антон Музычкін заваяваў залатую ўзнагароду маладзёжнага (U-23) чэмпіянату Еўропы па веласпорту на трэку ў дысцыпліне скрэтч (15 км, 60 кругоў), які 14 ліпеня завяршыўся ў горадзе Анадыя (Партугалія).
Прызёрамі фінальнага заезду ў скрэтчы сталі француз Брайан Какуар (серабро) і ірландзец Райан Мулен (бронза).

Раней на гэтым чэмпіянаце ў спаборніцтвах спартсменаў маладзёжнай узроставай групы беларускай зборнай бронзу прынёс Раман Раманаў, які заваяваў яе ў гонцы па ачках. Гэты спартсмен, а таксама Антон Музычкін набылі ў бягучым годзе вопыт выступлення на дарослым чэмпіянаце свету па велатрэку, які праходзіў у Беларусі на "Мінск-Арэне" ў лютым.

На турніры ў Партугаліі таксама спаборнічалі спартсмены юніёрскай групы не старэшыя за 21 год. Тут у мужчынскім кейрыне бронзу заваяваў беларус Уладзіслаў Новік.

У агульнакамандным медальным заліку маладзёжнага кантынентальнага першынства перамаглі расіяне, заваяваўшы 17 узнагарод (9 залатых, 5 сярэбраных, 3 бронзавыя).

Усяго спаборніцтвы адбыліся ў 38 відах праграмы.

15 ліпеня 2013, Мінск
Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1731
 
Ключевые слова:
Велоспорт Чемпионат Европы Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме