https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка выйшла ў другі тур тэніснага турніру ў Лінцы


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніру ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам 220 тыс. долараў ЗША.
У стартавым матчы (1/16 фіналу) 10 кастрычніка першая ракетка свету выйграла ў Аранчы Рус з Нідэрландаў (69) — 6:0, 6:2.

Наступнай саперніцай Азаранкі, якая на гэтым турніры з`яўляецца адзінай прадстаўніцай Топ-10 жаночага тэнісу, будзе румынка Сімона Халеп (46).

У першым крузе парнага разраду (1/8 фіналу) беларуска Кацярына Дзегалевіч (241) і Аксана Калашнікава з Грузіі (117) прайгралі "пасеяным" пад першым нумарам немцы Анне-Лене Гронефельд (22) і чэшцы Квеце Пешцы (14) — 2:6, 2:6.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:10.10.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2055
 
Ключевые слова:
Теннис Турнир в Линце Виктория Азаренко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме