https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка выйшла ў чацвёрты круг "Ралан Гарос"


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі.

Познім вечарам 1 чэрвеня ў трэцім крузе першая ракетка свету за 1 гадзіну 26 хвілін выйграла ў Аляксандры Возняк з Канады (58) — 6:4, 6:4. Статыстыка: брэйк-пойнты — 4/12:2/7, эйсы — 1:2, двайныя памылкі — 7:0, нявымушаныя памылкі — 25:22, вінерсы — 32:19, працэнт розыгрышу мячоў на першай падачы — 67:68, працэнт выйгрышу першай падачы — 74:55, другой падачы — 48:46. Лік асабістых сустрэч стаў 3:1 на карысць беларускі.

Наступнай саперніцай Азаранкі будзе славачка Дамініка Цыбулкава (16). З васьмі вочных матчаў беларуская спартсменка выйграла сем. Апошнім разам гэта адбылося 26 сакавіка ў 1/8 фіналу буйнога турніру ў Маямі — 1:6, 7:6 (9:7), 7:5. Тая сустрэча доўжылася 2 гадзіны 48 хвілін. Азаранка ў другім сэце прайгравала 0:4 і 2:5. Два тыдні таму тэнісісткі павінны былі сустрэцца ў другім крузе спаборніцтваў у Рыме, але першая ракетка свету знялася з-за траўмы.

Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі на "Ралан Гарос" з`яўляецца выхад у чвэрцьфінал (2009, 2011). Яе саперніца даходзіла да паўфіналу (2009).


Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012

 
Дата публикации:02.06.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1977
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат Франции Виктория Азаренко Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме