https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Сяргей Мартынаў заняў другое месца на этапе Кубка свету па кулявой стральбе


Беларус Сяргей Мартынаў заняў другое месца на этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў Мюнхене ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежачы з дыстанцыі 50 метраў.
На спаборніцтвах, што прайшлі 25 мая, беларус паказаў вынік 702,1 бала. Пераможцам стаў кітайскі стралок Ван Вей (704,0).

На мінулым тыдні Мартынаў, які ўзначальвае сусветны рэйтынг у гэтай дысцыпліне, выйграў этап Кубка свету ў Мілане, а ў красавіку першынстваваў на этапе ў Лондане. Мартынаў з`яўляецца двухразовым бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў: у 2000 і 2004 гадах.

23 мая яшчэ адзін беларус Ілья Чаргейка заняў другое месца на этапе ў Мюнхене ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з дыстанцыі 10 метраў.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2012
 
Дата публикации:25.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2176
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Кубок мира Стрельба пулевая
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме