https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прайшоў адборачны этап міжнароднага турніру Fight Code па тайскім боксе


14 красавіка ў сталічным Палацы спорту прайшоў адборачны этап міжнароднага турніру Fight Code па тайскім боксе.
Fight Code — міжнароднае шоу, пабудаванае паводле прынцыпу выбывання ўдзельнікаў з сеткі турніру пасля паражэння. Пераможца застаецца толькі адзін. Турнір праводзіцца ў дзвюх вагавых катэгорыях: да 72,5 кг — турнір "Драконаў" (Dragons), да 100 кг — турнір "Насарогаў" (Rhinos). Італьянскія арганізатары строга адсочваюць усе баі і чэмпіянаты і выбіраюць 32 лепшыя спартсмены, якія этап за этапам на працягу года ідуць да галоўнага прыза — 100 тысяч долараў ЗША. Пераможцам мінулага турніру стаў беларус Юрый Бяссмертны.

У Мінску адбыўся адборачны этап у турніры "Драконаў", прамая трансляцыя якога вялася ў 49 краінах. У паядынках узялі ўдзел байцы Юрый Бяссмертны, Дзмітрый Шакута, Чынгіз Алазаў, Віталь Ахраменка, Фархат Ахмеджанаў і іншыя.

БелаПАН, 15 красавіка 2012
 
Дата публикации:15.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2401
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Тайский бокс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме