https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хакейная зборная Беларусі пачынае заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2012 года


Нацыянальная хакейная зборная 26 сакавіка ў "Мінск-Арэне" пачынае заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2012 года, паведамляе сайт Федэрацыі хакея Беларусі.
Заняткі пачнуць 22 хакеісты:

варатары — Андрэй Мезін (1974, "Дынама-Мінск"), Ян Шэляпнёў (1993, "Дынама-Шыннік");

абаронцы — Уладзімір Дзянісаў (1984), Алег Гарошка (1989), Дзмітрый Корабаў (1989) (усе — "Дынама-Мінск"), Павел Чарнавок (1986, "Шахцёр"), Аляксандр Сырэй (1988, "Юнацтва-Мінск"), Яўген Нагачоў (1991, "Гомель"), Віктар Касцючонак (1979, "Аўтамабіліст", КХЛ), Мікалай Стасенка (1987, "Северсталь", КХЛ);

нападаючыя — Андрэй Міхалёў (1978), Дзмітрый Мялешка (1982), Аляксандр Кулакоў (1983), Аляксандр Кітараў (1987), Андрэй Стась (1988), Аляксандр Паўловіч (1988), Сяргей Дрозд (1990), Анатоль Пратасеня (1990), Сяргей Дудко (1991) (усе — "Дынама-Мінск"), Андрэй Коласаў (1989, "Гомель"), Канстанцін Кальцоў (1981, "Салават Юлаеў", КХЛ), Яўген Кавыршын (1986, "Северсталь", КХЛ).

Гульцы з іншых каманд экстралігі і Кантынентальнай хакейнай лігі далучацца да зборнай пазней. Дапамагаць галоўнаму трэнеру Кары Хейкіля на зборы будуць Аляксандр Андрыеўскі, Андрэй Скабелка і трэнер па варатарах Ярка Тапала.

У красавіку зборная Беларусі правядзе шэсць паядынкаў у рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку: 6—7 красавіка ў гасцях супраць каманды Аўстрыі,10—11 красавіка ў "Мінск-Арэне" супраць шведаў, 20—21 красавіка на выездзе супраць фінаў.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2012
 
Дата публикации:26.03.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2170
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме