https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На тэнісным турніры ў Маямі


Гаварцова не змагла пераадолець кваліфікацыю, Азаранка і Якімава пачнуць барацьбу пазней на тэнісным турніры ў Маямі.
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (84-я ў сусветным рэйтынгу) не змагла пераадолець кваліфікацыю і выйсці ў асноўную сетку буйнога турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 3 млн. 973 тыс. долараў. У кваліфікацыі Гаварцова прайграла амерыканцы Мэдзісан Кейс (275) — 3:6, 7:5, 4:6.

Другая беларуска Анастасія Якімава (79) пачне выступленне ў Маямі з першага раўнда асноўнай сеткі. У першым крузе яна згуляе з прадстаўніцай Казахстана Ксеніяй Пярвак (39).

Лідар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка стартавы раўнд прапускае. Яе апанент па другім крузе вызначыцца пазней.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012
 
Дата публикации:20.03.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2342
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Майами
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме