https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на этапе кубка свету па біятлоне ў Хохфільцэне


Другую ў сезоне перамогу атрымала беларуская біятланістка Дар`я Домрачева.
10 снежня на другім этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне яна заняла першае месца ў гонцы праследавання — прабегла 10 км за 29 хвілін 34,4 секунды з дзвюма прамашкамі на агнявых рубяжах (1+0+1+0). На другім месцы Вольга Зайцава з Расіі (+0,3; 0+0+0+1), на трэцім — немка Магдалена Нойнер (+3,1; 0+0+0+2).

Домрачава стартавала пятай, Зайцава — трэцяй, Нойнер — першай.

Надзея Скардзіна паказала 41-ы вынік (34.11,1; 0+2+0+1; стартавала 29-й), Людміла Калінчык — 47-й (35.13,0; 1+1+0+3; 47), Ала Талкач — 51-й (35.43,1; 0+1+1+1; 55), Анастасія Дубарэзава — 52-й (35.46,1; 2+1+2+2; 54) сярод 53 удзельніц, якія даехалі да фінішу.

У гонцы праследавання ў мужчын узнагароды заваявалі нарвежцы Эміл-Хегле Свендсэн (33.09,0; 1+0+1+0; стартаваў чацвёртым) і Тар`яй Бё (+0,1; 0+0+1+0; 6), а таксама швейцарац Бенджамін Вегер (+4,9; 1+0+0+0; 3). Яўген Абраменка пайшоў на дыстанцыю 55-м і прыйшоў да фінішу 46-м (36.50,5; 3+0+2+0) сярод 57 удзельнікаў, якія перасеклі фінішную рысу.

У агульным заліку Кубка свету ў жанчын Домрачава з 225 ачкамі займае трэцяе месца пасля Нойнер (264) і фінкі Кайсы Мякарайнен (229). Скардзіна 53-я з 12 ачкамі, Дубарэзава 56-я з 8 ачкамі. 1 снежня на першым этапе КС у шведскім Эстэрсундзе Домрачава перамагла ў індывідуальнай гонцы.

У мужчын наперадзе швед Карл-Юхан Бергман і Эміл-Хегле Свендсэн (па 225 ачкоў). Абраменка на 55-м месцы з 18 ачкамі, Аляксандр Бабчын на 63-м з 4 ачкамі.

Сёння, у заключны дзень другога этапу, пройдуць эстафеты.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2011 
 
Дата публикации:11.12.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2433
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Биатлон Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме