https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Еўропу — толькі з прышчэпкай супраць адру


Эпідэмічная сітуацыя з захваральнасцю на адзёр на еўрапейскім кантыненце сур`ёзна ўскладнілася.
Па звестках Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 36 еўрапейскіх краінах сёлета са студзеня па кастрычнік было зарэгістравана 26 тысяч захварэлых на адзёр. 9 чалавек загінулі ў выніку хваробы.

Самая напружаная эпідэміялагічная сітуацыя склалася ў Францыі, дзе колькасць захварэлых дасягнула 14 тысяч, а колькасць памерлых склала 6 чалавек. Сёлетняя ўспышка адру ў Заходняй Еўропе — адна з самых буйных на планеце.

Спецыялісты ўстанавілі сувязь адру еўрапейскага паходжання з успышкамі ў некаторых іншых краінах, уключаючы Бразілію, Канаду і Аўстралію. Адзёр з еўрапейскага рэгіёна і Паўднёва-Усходняй Азіі трапіў ў ЗША, дзе таксама зарэгістравана самая вялікая колькасць захварэлых, пачынаючы з 1996 года.

90 працэнтаў захварэлых на адзёр у Еўропе — гэта падлеткі і дарослыя, якія або не праходзілі вакцынацыю, або ў адносінах да якіх звесткі аб вакцынацыі адсутнічаюць. У Расійскай Федэрацыі зараз паказчык захваральнасці на адзёр вырас у 1,6 раза ў параўнанні з папярэднім годам. Па звестках Міністэрства аховы здароўя Украіны, захваральнасць на адзёр вырасла ў краіне ў 6 разоў у параўнанні з 2010 годам: за 10 месяцаў былі зарэгістраваны 193 выпадкі адру. Прычым у лістападзе і снежні працягваўся рост захваральнасці ў заходніх рэгіёнах краіны. Так, з 1 па 13 снежня ў Львоўскай вобласці было зарэгістравана 249 захварэлых з падазрэннем на адзёр, у Івана-Франкоўскай вобласці — 85 і ў Ровенскай — 9 такіх выпадкаў. Неспрыяльная сітуацыя па адры ва Украіне звязана як з пагаршэннем эпідэмічнай сітуацыі ў еўрапейскіх краінах, так і з масавымі адказамі ад вакцынацыі ў апошнія гады.

Спецыялісты нагадваюць, што адзёр распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам: вірус выдзяляецца ў знешняе асяроддзе ў вялікай колькасці хворым чалавекам падчас кашлю або чхання. Таму моцна рызыкуюць падчас замежных паездак беларусы, якія не маюць імунітэту да гэтай інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўсім, хто плануе паездку ў еўрапейскі рэгіён, у тым ліку ва Украіну і Расійскую Федэрацыю, яшчэ да паездкі паклапаціцца пра двухразовую імунізацыю.

Надзея Нікалаева
Звязда, 17 снежня 2011
 
Дата публикации:17.12.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:3369
 
Ключевые слова:
Европа Эпидемия кори Здравоохранение Иммунизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме