https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Матч 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе перанесены з Гомеля ў Мазыр у сувязі з правядзеннем фестывалю "Сожскі карагод"


У сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" на стадыёне "Цэнтральны" ў Гомелі футбольны матч 25-га тура чэмпіянату Беларусі паміж камандамі "Гомель" і "Тарпеда-БелАЗ" пройдзе ў Мазыры 17 верасня.
Як паведаміў дырэктар ФК "Гомель" Яўген Пабалавец, заяўка аб пераносе матча разгледжана Беларускай федэрацыяй футбола. Камітэтам па спартыўных збудаваннях і забеспячэнні бяспекі на футбольных арэнах прынята рашэнне, што стадыён "Юнацтва" ў Мазыры адпавядае патрабаванням да інфраструктуры стадыёнаў і на ім можна правесці матч сярод каманд вышэйшай лігі.

"Апярэджваючы пытанні балельшчыкаў, зазначу, што  стадыён "Гомсельмаш" не прайшоў праверку Камітэта па спартыўных збудаваннях і забеспячэнні бяспекі. Па гэтай прычыне там забаронена праводзіць матчы з удзелам каманд вышэйшай лігі. Па тых жа прычынах забаронена праводзіць гульні і на стадыёне СДЮШАР-8. Стадыёны "Прамень" і "Лакаматыў" знаходзяцца на рэканструкцыі і таксама не могуць быць дапушчаныя да правядзення матчаў вышэйшай лігі. Такім чынам, у нас не заставалася іншага выбару, апрача як пераносіць гульню ў іншы горад Гомельскай вобласці. Просім паставіцца да гэтага пытання з разуменнем і падтрымаць каманду ў такім важным матчы чэмпіянату", — гаворыцца ў звароце дырэктара клуба да балельшчыкаў.

Матч у Мазыры пачнецца ў 17.00. Уваход на сектар для балельшчыкаў футбольнага клуба "Гомель" будзе бясплатным. Таксама аб`яўлены прыём заявак на месцы ў аўтобусах для прыбыцця на гульню. Дырэктар клуба нагадвае, што непаўналетнія дапускаюцца толькі ў суправаджэнні бацькоў. Заяўкі можна адпраўляць у выглядзе СМС-паведамленняў на нумар: +375 44 757-98-53 або па электроннай пошце s.mikhail.a@gmail.com. У заяўцы трэба абавязкова ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку і нумар тэлефона для зваротнай сувязі.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 13 верасня 2011
 
Дата публикации:13.09.2011
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:3427
 
Ключевые слова:
Футбол Гомель Мазыр Фэст культуры "Сожскі карагод"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме