https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ФХБ выступіла з афіцыйнай заявай у сувязі з невыкананнем гімна Беларусі перад матчам з "Ёкерытам


Федэрацыя хакея Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай пасля матчу чэмпіянату КХЛ паміж "Ёкерытам" і мінскім "Дынама", у час якога не быў выкананы гімн Беларусі, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
"Федэрацыя хакея Беларусі выказвае глыбокае расчараванне дзеяннямі арганізатараў матчу Кантынентальнай хакейнай лігі паміж фінскім "Ёкерытам" і "Дынама-Мінск", якія прывялі да зневажальнага не толькі для членаў нашай каманды, але і для ўсяго беларускага народа інцыдэнту з невыкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў заяве. - Мінулы сезон паказаў нам адчувальнасць фінскага клуба да ўплыву розных палітычных сіл.

Акрамя таго, у гэтым сезоне прадстаўнікамі фінскага боку таксама рабіліся спробы штучнага нагнятання становішча вакол матчу "Ёкерыта" ў Мінску і пераводу яго са спартыўнай у палітычную плоскасць. Таму інцыдэнт з невыкананнем беларускага гімна выглядае адным са звёнаў у агульным ланцугу гэтых падзей.

Упэўнены, Кантынентальная хакейная ліга ўдзеліць пільную ўвагу інцыдэнту, які адбыўся, і прыме адпаведныя дысцыплінарныя меры да фінскага боку, паколькі спартыўныя арэны павінны быць месцам задавальнення менавіта спартыўных, а не палітычных амбіцый".

23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
КХЛ Гимн Беларуси Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме