https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юніёрская і моладзевая зборныя Беларусі стартавалі з перамог на Турніры чатырох нацый


Першыя матчы Турніра чатырох нацый завяршыліся перамогай для юніёрскай і моладзевай зборных Беларусі.
Моладзь грае гэтымі днямі ў латвійскай Елгаве. Першым супернікам, з якім гульцы зборнай скрыжавалі клюшкі, сталі аўстрыйцы. Альпійскія аднагодкі былі зрынуты з вынікам 4:1. Дубль на свой рахунак запісаў Віталь Пінчук, яшчэ па гале ў вароты аўстрыйцаў адправілі Аляксандр Пальчык і Валянцін Дземчанка. Галкіпер беларусаў Мікіта Мытнік справіўся з 22 з 23 кідкоў у створ варот. Адзіную шайбу ён прапусціў на 25-й хвіліне.

У другім матчы латвійцы абыгралі датчан з лікам 4:2. Сёння са скандынавамі скрыжуюць клюшкі беларусы. Гульня пачнецца а 15-й гадзіне.

З буйнай перамогі пачалі гульню і юніёры. У славацкіх П’ешцянах яны абгулялі сваіх візаві з Германіі, закінуўшы пяць неўзаемных шайб. Дубль у Леаніда Булгакава, таксама па шайбе ў вароты саперніка адправілі Мацвей Ладуцька, Мацвей Шыдлоўскі і Сямён Маршчанок. На рахунку галкіпера Яна Шостака — 19 выдатных сэйваў.

Наступны матч нашы юніёры правядуць сёння. Старт паядынку з датчанамі намечаны на 17.30.

Звязда, 12 лістапада 2021
 
Дата публикации:12.11.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Хоккей Юниоры Молодёжь Спорт в Беларуси Турнир четырёх наций
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме