https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Браканьер з Пінскага раёна нарыбачыў на Br3,6 тыс.


У Пінскім раёне інспектары прыродааховы затрымалі браканьера з незаконным буйным уловам, паведаміў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Мычко.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 13 лістапада на возеры Гарадзішчанскае. Інспектары Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі 42-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара пры выхадзе на бераг з двума мяхамі. У іх знаходзіліся 6 сетак агульнай даўжынёй 357 м і 14,5 кг незаконна здабытай азёрна-рачной рыбы. У прыватнасці, у сетцы браканьера трапіліся лешч, карась, плотка і гусцяра — усяго 149 асобін рыбы.

Урон, прычынены прыродзе незаконным уловам, склаў 126 базавых велічынь, або звыш Br3,6 тыс. Кошт рыбы — Br211.

На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група Пінскага РАУС. У дзеяннях мужчыны ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжаны ч.2 арт.281 (незаконная здабыча рыбы) КК. Матэрыялы па факце незаконнай здабычы рыбы накіраваны ў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Звязда, 15 лістапада 2021
 
Дата публикации:15.11.2021
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Браконьерство Пінск Криминал Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме