https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ёсць намер павялічыць колькасць месцаў у санаторыях і здраўніцах, куды можна прыехаць з дамашнімі гадаванцамі


Аб гэтым паведаміў 1 лістапада на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
"Гэта прадугледжана ў адзінкавых санаторыях. Як правіла, гэта дазволена, дзе ёсць памяшканні, якія стаяць асобна, - сказаў Генадзь Балбатоўскі. - Мы ведаем, што трэба гэту тэму развіваць сумесна з органамі дзяржсанэпіднагляду і ветнагляду. Тэма цікавая і запатрабаваная, таму што колькасць дамашніх гадаванцаў павялічваецца".

Сетка санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Беларусі прадстаўлена 307 здраўніцамі на 66 тыс. месцаў, з іх: 106 санаторна-курортных арганізацый на 29 тыс. месцаў і 201 аздараўленчая на 37 тыс. месцаў.

1 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.11.2021
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Санаторное лечение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме