https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першыя матчы асноўнай сеткі стартуюць на Кубку Крамля па тэнісе


Жаночы турнір маскоўскіх спаборніцтваў адносіцца да катэгорыі WTA 500, а мужчынскі - да ATP 250, беларусы ў панядзелак на турніры не выступаюць.
Першыя матчы асноўнай сеткі на Кубку Крамля пачнуцца ў панядзелак.

У жаночым турніры Беларусь прадставіць другая ракетка свету Арына Сабаленка, яна атрымала wild card, таму пачне спаборніцтвы з другога круга. У панядзелак выступяць пяць тэнісных пар.

Сярод найбольш вядомых сусветных тэнісістак на Кубку Крамля, якія заявіліся - іспанка Гарбін’е Мугуруса (9 WTA), грачанка Марыя Сакары (12 WTA), расіянка Анастасія Паўлючэнкава (13 WTA), румынка Сімона Халеп (14 WTA). Названыя тэнісісткі таксама ўступяць у спаборніцтвы з другога круга.

У панядзелак тры мужчынскія пары выявяць мацнейшага на старце турніру.

З найбольш тытулаваных мужчын з другога круга за ўзнагароды пазмагаюцца - расіянін Андрэй Рублёў (5 ATP), серб Філіп Краіновіч (34), спартсмены з РФ Карэн Хачанаў (29) і Аслан Карацаў (24). Сярод беларускіх хлопцаў выступяць у аўторак Ілля Івашка (45) і Ягор Герасімаў (108).

Прызавы фонд Кубка Крамля ў гэтым годзе складае больш за 1,345 млн долараў ЗША.

Мінск, 18 кастрычніка 2021
Sputnik
 
Дата публикации:18.10.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Кубок Кремля Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме