https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Смольскі перамог у спрынце на першым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне


Біятланіст Антон Смольскі з перамогі пачаў новы сезон Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць мацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены.
Стартавы этап турніру праходзіць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах у Краснаярску. Першым відам праграмы ў мужчын стаў дзесяцікіламетровы спрынт, на старт якога выйшлі 62 біятланісты. Лідар нашай каманды і дзеючы ўладальнік Кубка Садружнасці Антон Смольскі меў сёмы графік пасля першага агнявога рубяжа, дзе ён дапусціў адзін промах.

На дыстанцыі беларус развіў самую высокую хуткасць і быў бездакорны ў стральбе са становішча стоячы, дзякуючы чаму ішоў на заключны круг ужо з лепшым вынікам. На фінішнай пятлі Антон толькі развіў сваю перавагу, адрыў над Пятром Пашчанкам, які стаў другім, склаў 23 секунды. Тройку прызёраў замкнуў Раман Яромін.

Усяго ўдзел у мужчынскай спрынтарскай гонцы прынялі восем прадстаўнікоў Беларусі. Сцяпан Данілаў абышоўся без памылак на стрэльбішчы і размясціўся чацвёртым, адстаўшы ад бронзавай пазіцыі на шэсць секунд. Максім Варабей заняў 17-е месца, Іван Тулацін - 20-ы, Дзмітрый Лазоўскі - 22-і, Ілья Аўсеенка - 30-ы, Павел Бялько - 39-ы, Мікіта Лобастаў - 50-ы.

Заўтра мужчыны вызначаць мацнейшых у гонцы праследавання, якая стартуе ў 12.00. У дзевяць гадзін раніцы медалі ў пасьюце разыграюць дзяўчаты. Праграму першага этапу Кубка Садружнасці па біятлоне ў Краснаярску завершаць дзве гонкі з масавым стартам у нядзелю.

6 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:88
 
Ключевые слова:
Биатлон Спорт в Беларуси Кубок Содружества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме