https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі Беларусі на Алімпійскія гульні ў Токіа


Выканаўчы камітэт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі на гульні ХХХІІ Алімпіяды ў Токіа, паведалі ў прэс-службе НАК Беларусі.
На сёння кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў галоўных стартах выканалі 96 беларускіх спартсменаў у 21 відзе спорту. У некаторых відах алімпійская кваліфікацыя яшчэ не скончылася. У сувязі з гэтым беларусы могуць прэтэндаваць на пуцёўкі ў Токіа ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Канчатковая колькасць ліцэнзій на Алімпійскія гульні будзе вядома 30 чэрвеня 2021 года. Папярэдні спіс беларускіх спартсменаў, якія атрымалі права выступіць у японскай сталіцы, прадстаўлены на афіцыйным сайце НАК Беларусі.

Шэфам місіі беларускай каманды на Алімпійскія гульні ў Токіа зацверджаны віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак. Ён жа стане і шэфам місіі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне.

Валерыя Сцяцко
Звязда, 23 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:23.06.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада Олимпийская квалификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме