https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заблукалага на балоце ў Браслаўскім раёне пенсіянера знайшлі жывым праз 12 дзён


Ратавальнікі знайшлі заблукалага на балоце ў Браслаўскім раёне пенсіянера. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У МНС 25 чэрвеня паступіла паведамленне, што ў раёне вёскі Завер’е з ляснога масіва чутныя крыкі заблукалага ў лесе чалавека. Да месца выкліку былі неадкладна накіраваны ратавальнікі.

«Багністая мясцовасць, даводзілася ісці па калена ў вадзе, а месцамі і па пояс. Дзесьці праз кіламетр на зямлі мы ўбачылі мужчыну. Ён стагнаў, яго цела было вельмі моцна пакусанае казуркамі, — распавялі ратавальнікі. — Мы пераклалі яго на насілкі і пайшлі назад. Каля машыны далі яму вады. Праз пару хвілін прыехала хуткая дапамога. Мужчыну адразу ж шпіталізавалі ў бальніцу».

Як стала вядома пазней, 22 чэрвеня аб знікненні мужчыны 1957 года нараджэння ў міліцыю заявіла жанчына, якая жыве ў суседняй вёсцы. Яна распавяла, што бачыла мужчыну з 14 чэрвеня. Яго пачалі шукаць супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі.

Пенсіянер меў інваліднасць па зроку і пражываў адзін. Як распавёў сам пацярпелы, ён выйшаў да аўталаўцы за прадуктамі і заблудзіўся.

Звязда, 26 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:26.06.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
Происшествия Браслаў МЧС Завер’е
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме