https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зборную Беларусі па хакеі да алімпійскай кваліфікацыі будзе рыхтаваць Крэйг Вудкрафт


Зборную Беларусі па хакеі да алімпійскай кваліфікацыі будзе рыхтаваць новы трэнерскі штаб на чале з Крэйгам Вудкрафтам. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі.
Рашэнне было прынята на пасяджэнні выканкама ФХБ, які прайшоў 7 чэрвеня.

Раней пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды пакінуў Міхаіл Захараў.

Нагадаем, з 26 па 29 жніўня беларусам давядзецца пазмагацца за адзіную пуцёўку на Алімпіяду з камандамі Славакіі, Аўстрыі і Польшчы. Турнір у кваліфікацыйнай групе D прыме Браціслава.

Нядаўна Крэйг Вудкрафт прадоўжыў кантракт з мінскім "Дынама". Наступны сезон стане ўжо чацвёртым для Вудкрафта ў "зуброў".

Крэйг Вудкрафт раней працаваў у штабе зборнай Беларусі на трох чэмпіянатах свету (2015, 2016, 2017) і алімпійскай кваліфікацыі да Гульняў-2018, дзе дапамагаў Дэйву Льюісу. У сезоне 2017/2018 уваходзіў у штаб зборнай Канады, якая заваявала Кубак Шпенглера-2017 і бронзу Алімпіяды-2018.

7 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Хоккей Спорт в Беларуси Олимпиада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме