https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская выйграла золата на турніры ў Аўстрыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая спецыялізуецца ў бегу на спрынтарскіх дыстанцыях, выйграла золата на міжнародным турніры, прысвечаным памяці прызёра Гульняў 1968 Лізель Пракоп ў Санкт-Пельтэне (Аўстрыя).

Пра сур`ёзнасць сваіх намераў на дыстанцыі 100 м беларуская спартсменка заявіла ўжо на папярэдняй стадыі спаборніцтваў, паказаўшы другі час - 11,52 сек. У фінальным забегу беларуска палепшыла свае паказчыкі, фінішаваўшы з часам 11,22 сек.

На другім месцы дадзены від праграмы завяршыла Іна Х’юмэр з Аўстрыі - 11,41 сек. Трэцяе - у яе суайчынніцы Магдалены Лінднэр - 11,45 сек.

Адзначым, што гэта быў першы старт беларускі ў летнім сезоне.

Звязда, 4 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:04.06.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Крысціна Ціманоўская Спорт в Беларуси Спринт Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме