https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гаварцова і Лапко перамаглі на старце тэнісных турніраў у ЗША


Дзве беларускія тэнісісткі паспяхова правялі стартавыя паядынкі на турнірах ITF у ЗША.
На спаборніцтвах у Чарльстане з прызавым фондам $100 тыс. Вольга Гаварцова (142-і нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла сербку Аляксандру Круніч (218) - 6:3, 7:5. Саперніцай беларускі ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал будзе інданезійская тэнісістка Алдзіла Сутджыядзі (401). У матчы 1/4 фіналу парнага разраду Вольга Гаварцова і мексіканка Рэната Сарасуа сустрэнуцца з японскім тандэмам Мію Ката / Эры Хадзумі.

У 1/16 фіналу спаборніцтваў у горадзе Нейплс з прызавым фондам $25 тыс. беларуска Вера Лапко (333) перамагла расіянку Аліну Чараеву (446) - 6:3, 6:2. У 1/8 фіналу Вера Лапко сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Аляксандрай Епіфанавай (1098).

Сёння ў паўфінале вялікага турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 2,5 млн еўра лепшая беларуская тэнісістка, сёмая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай, якая займае 41-е месца ў сусветным рэйтынгу.

У 1/8 фіналу турніру ў французскім Сен-Мало (прызавы фонд - $115 тыс.) беларуска Аляксандра Сасновіч (92) згуляе са славенскай тэнісісткай Тамарай Зіданшак (80).

6 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме