https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Цмокі-Мінск» разграмілі «Астану» ў Адзінай Лізе ВТБ


Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» завяршылі сезон у Адзінай Лізе ВТБ буйной гасцявой перамогай.
У сваім апошнім паядынку мінчане разграмілі ў казахстанскім Нур-Султане мясцовую «Астану» з вынікам 109:74 (25:17, 32:21, 17:24, 35:12). Гэтую сустрэчу «Цмокі-Мінск» правялі вельмі сабрана і на працягу ўсяго гульнявога часу вялі ў ліку. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Крыс Клайберн, які набраў 33 ачкі.

Гэта вікторыя стала для мінскіх «цмокаў» трэцяй у 24 праведзеных матчах «банкаўскага» турніру. Да гэтага падапечныя Расціслава Вергуна выйгралі ў Краснаярску ў «Енісея» (86:81), у Мінску — у «Ніжняга Ноўгарада» (77:76). У выніку «Цмокі» занялі апошняе, 13-е, месца.

У чвэрцьфінале Адзінай Лігі ВТБ згуляюць: «Зеніт» (Санкт-Пецярбург) — «Парма» (Перм), УНІКС (Казань) — «Зялена Гура» (Польшча), ЦСКА (Масква) — «Ніжні Ноўгарад», «Лакаматыў-Кубань» (Краснадар) — «Хімкі».

Чвэрцьфінальныя серыі пройдуць да двух перамог, паўфінальныя і фінальная серыі будуць доўжыцца да трох вікторый адной з каманд. Накаўт-раўнд пачнецца 10 мая і завершыцца не пазней за 14 чэрвеня.

Звязда, 25 красавіка 2021
 
Дата публикации:25.04.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Турнир ВТБ Спорт в Беларуси Баскетбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме