https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прабег памяці П.М.Машэрава збярэ аматараў спорту ў Сянно


Штогадовы прабег памяці П.М.Машэрава збярэ аматараў спорту ў Сянно, паведамілі ў Сенненскім райвыканкаме.
Марафон адбудзецца 26 верасня ў 32-ы раз. Традыцыйна яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі розных куткоў Віцебскай вобласці. Чакаюцца таксама ветэраны прабегу з іншых абласцей Беларусі.

Дыстанцыі, якія арганізатары прапануюць пераадолець па вуліцах горада і яго наваколлях, разлічаны на любы ўзровень падрыхтоўкі: 1 км, 3 км, 5 км і 10 км. Апошнія дзве - толькі для дарослых бегуноў.

У астатніх у розных узроставых катэгорыях могуць паспаборнічаць нават дзеці ад сямі гадоў (7-9 гадоў - толькі 1 км) і падлеткі.

Адкрыюць старты малыя ва ўзросце да 6 гадоў. У гэтым годзе плануецца ўдзел каля 50 самых маленькіх бегуноў. Ім трэба пераадолець дыстанцыю ў 200 м. На фінішы кожнае дзіця будзе заахвочана салодкім прызам.

Масавы забег пачнецца з цэнтральнай плошчы Сянно. Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і канцэртная праграма запланаваны на пасляабедзенны час. Таксама для ўсіх гасцей мерапрыемства будуць працаваць розныя тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, адбудзецца прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Сенненскага раёна і Віцебскай вобласці.

Асноўны арганізатар мерапрыемства - Сенненскі райвыканкам.

Звязда, 21 верасня 2020
 
Дата публикации:21.09.2020
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:375
 
Ключевые слова:
Сянно Віцебшчына Марафон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме