https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За суткі ў лясах Беларусі заблукалі пяць чалавек


14 верасня ратавальнікі шукалі ў лясах Беларусі пяцярых згубленых чалавек. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
У 14.05 ратавальнікам паведамілі пра зніклага ў лесе каля вёскі Яськаўшчына Лёзненскага раёна пенсіянера 1954 года нараджэння. Для пошукаў задзейнічалі чатыры адзінкі тэхнікі і 19 чалавек, з іх дзве адзінкі тэхнікі і пяць работнікаў МНС. Зніклы мужчына не знойдзены, яго пошукі працягваюцца.

У 16.40 паступіла паведамленне аб зніклай 12 верасня каля вёскі Агароднікі Бярозаўскага раёна пенсіянерцы 1948 года нараджэння. У пошуках удзельнічалі 12 адзінак тэхнікі і 84 чалавекі, з іх сем адзінак тэхнікі і 22 работнікі МНС. Зніклая жанчына не выяўленая, пошукі працягваюцца.

У 19.41 ратавальнікам паведамілі пра зніклага ў лесе каля вёскі Гарбачова Расонскага раёна мужчыну 1959 года нараджэння. Для пошукавых работ былі задзейнічаны тры адзінкі тэхнікі і сем чалавек, з іх дзве адзінкі тэхнікі і тры работнікі МНС. Зніклы мужчына не знойдзены, яго пошукі працягваюцца.

У 20.15 паступіла паведамленне пра зніклага ў лесе каля вёскі Ідута Ушацкага раёна пенсіянера 1949 года нараджэння. Для пошукаў задзейнічалі дзве адзінкі тэхнікі і чатырох чалавек, з іх адна адзінка тэхнікі і два работнікі МНС. У 21.28 мужчыну ўдалося знайсці.

У 23.30 паступіла паведамленне аб зніклай у лясным масіве каля гарадскога пасёлка Варапаева Пастаўскага раёна жанчыне 1975 года нараджэння. Для пошукавых работ былі задзейнічаны дзве адзінкі тэхнікі і шэсць чалавек, з іх адна адзінка тэхнікі і чатыры работнікі МНС. 15 верасня ў 1.50 жанчыну знайшлі.

Звязда, 15 верасня 2023
 
Дата публикации:15.09.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Спасатели МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме