Ждан стала мацнейшай у вагавой катэгорыі да 65 кг. У першым раўндзе беларуска выбіла з барацьбы Ганну-Марыю Манушаву з Балгарыі, у чвэрцьфінале справілася з ізраільцянкай Аліс Шлезінгер, а ў паўфінале перамагла ўкраінку Настассю Шаўчэнка. Саперніцай Даніэлы ў вырашальным паядынку была Кацярына Дарашэнка з Расіі. За пяць мінут спартсменкі не набралі рэзультатыўных балаў, але расіянка атрымала адно папярэджанне за пасіўнасць, а беларуска абышлася без картак, атрымаўшы тым самым перамогу.
Такім чынам, Ждан абараніла званне чэмпіёнкі свету па самба, здабытае ў мінулым годзе ў Ерэване.
Звязда, 8 лістапада 2024