https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трое беларускіх канькабежцаў сталі прызёрамі на 500-метроўцы на Кубку Садружнасці


На канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" стартаваў міжнародны турнір па канькабежным спорце Кубак Садружнасці.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць мацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі. Першым відам праграмы сталі забегі на дыстанцыі 500 м. У мужчын лідар нашай каманды Ігнат Галавацюк заняў другое месца з рэзультатам 35,12 сек., уступіўшы толькі расіяніну Цімуру Карамаву (34,94). Тройку прызёраў замкнуў Віктар Муштакоў з Расіі.

У жаночым турніры на п`едэстал падняліся адразу дзве прадстаўніцы Беларусі: Ганна Дамарацкая з часам 37,80 сек. заваявала срэбра, а Кацярына Гагіева - бронзу (38,46). Перамогу атрымала мацнейшая спрынтарша Расіі Дар`я Качанава (37,70). Далей у праграме пятніцы на Кубку Садружнасці - спаборніцтвы на дыстанцыі 1500 м.

27 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:43
 
Ключевые слова:
Кубок Содружества Спорт в Беларуси Коньки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме